6 траўня 2024, панядзелак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладзечанскі ілжэмінёр паўстаў перад судом

Маладзечанскі ілжэмінёр паўстаў перад судом

Завершанае расследаванне крымінальнай справы аб ілжэмінаванні 11 навучальных устаноў у Маладзечна.

У судзе Маладзечанскага раёна сёння пачаўся працэс па справе ў дачыненні да рабочага адной з будаўнічых фірм Маладзечна, які абвінавачваецца ў ілжывым мінаванні некалькіх школ горада, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

"Ідзе допыт сведак. Працэс адкрыты", - удакладнілі ў судзе.

5 верасня 2013 года ў 11 дзяржустаноў адукацыі Маладзечна па пошце паступілі лісты, у якіх патрабавалася перавесці $10 тыс. на канкрэтную электронную скрыню, інакш выбухне бомба, і загінуць дзеці. Былі мабілізаваныя ўсе дзяржаўныя службы, а навучэнцаў і персанал устаноў неадкладна эвакуявалі. На месцах здарэнняў і магчымага месцазнаходжання падазроных прадметаў былі задзейнічаныя спецпадраздзяленні МУС, супрацоўнікі МНС, працавала следча-аператыўная група УСК па Менскай вобласці.

Ніякіх выбуховых прылад або выбуховых рэчываў выяўлена не было. Шкода ад дэзарганізацыі нармальнай работы навучальных устаноў, а таксама выдаткі па мабілізацыі службаў склалі звыш Br119 млн. У выніку быў затрыманы падазраваны - ураджэнец Маладзечанскага раёна 1983 года нараджэння. Ён, каб скампраметаваць свайго знаёмага і адпомсціць яму, ад імя апошняга зарэгістраваў электронную скрыню і электронны кашалёк, выкарыстоўваючы бесправадную кропку доступу да сеткі Інтэрнэт. Мужчына таксама вырабіў 11 лістоў з пагрозамі, дзе засведчыў і нумар электроннага кашалька. Поштай лісты былі разасланыя на адрас навучальных устаноў. Мужчыне было прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.340 (заведама ілжывае паведамленне пра выбух, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры і іншыя цяжкія наступствы) і па ч. 2 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках