7 траўня 2024, aўторак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя адбіла атаку на аддзяленне МУС у Краснаармейску

5
Міліцыя адбіла атаку на аддзяленне МУС у Краснаармейску

Праваахоўнікі горада Краснаармейск спынілі спробу нападу на аддзяленне Міністэрства ўнутраных спраў.

Як перадае «Украинская правда», пра гэта паведамілі ў антытэрарыстычным цэнтры ў чацвер.

«16 красавіка ў 14 гадзін каля 50 узброеных людзей з ужываннем выбуховых пакетаў і святлашумавых гранат ажыццявілі спробу штурму аддзела міліцыі ў горадзе Краснаармейск і ўсталявалі на адмінбудынку сцяг «Данецкай рэспублікі», - сказаў дарадца кіраўніка МУС Станіслаў Рэчынскі.

Аднак, паводле яго слоў, пасля папярэджання кіраўніком аддзела аб магчымым ужыванні табельнай зброі супраць нападнікаў «літаральна праз паўгадзіны нападнікі адступілі і разышліся».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках