7 траўня 2024, aўторак, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Марыупалі мясцовыя жыхары дапамагалі затрымліваць дыверсантаў

4
У Марыупалі мясцовыя жыхары дапамагалі затрымліваць дыверсантаў

Мясцовыя жыхары Марыупаля дапамагалі праваахоўнікам затрымліваць тых, хто нападаў на вайсковую частку.

Пра гэта распавёў дарадца кіраўніка МУС Станіслаў Рэчынскі ў Антытэрарыстычным цэнтры ў чацвер, паведамляе «Украинская правда».

«Варта адзначыць, што мясцовыя жыхары дапамагалі затрымліваць дыверсантаў, якія разбегліся пасля адбіцця штурму вайсковай часткі», - сказаў ён.

Рэчынскі нагадаў, што вайсковая частка ў Марыупалі ўзмоцненая спецпадраздзяленнем «Амега».

«Гэта тое ж падраздзяленне, з якім мы ўсе, скажам так, цесна размаўлялі падчас Майдана. Вось такі парадокс: цяпер яны вельмі актыўна абараняюць нашу краіну», - сказаў ён.

Рэчынскі дадаў, што частка нападнікаў у Марыўпалі былі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Па словах дарадцы кіраўніка МУС, праваахоўныя органы таксама выяўляюць вялікую колькасць наркатычных рэчываў у месцах знаходжання сепаратыстаў, «у прыватнасці, вялікую колькасць метамфітаміну».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках