7 траўня 2024, aўторак, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты Луганска выйшлі на мітынг за адзіную Украіну

3

Нягледзячы на захоп баявікамі адміністрацыйных будынкаў, жыхары Луганска пратэстуюць супраць акупацыі.

Сёння каля Луганскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі мітынг у падтрымку адзінай Украіны сабраў каля тысячы чалавек. Да навучальнага корпуса ўніверсітэта прыйшлі не толькі студэнты ВНУ Луганска, але і звычайныя гараджане. Многія былі са сцягамі Украіны і плакатамі. Таксама некаторыя прыйшлі ў вышыванках, піша мясцовае выданне «Схiд».

Рэктар ЛНУ им.Т.Г.Шаўчэнкі заклікаў зрабіць Луганск зонай свабоднай ад зброі. Таксама ён дадаў, што для таго, каб стабілізаваць сітуацыю ва Украіне, неабходная поўная перазагрузка ўлады.

ЛНУ ім. Шаўчэнкі, дзе праходзіла мірная акцыя, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад захопленага прарасейскімі актывістамі будынка СБУ. Акрамя міліцыі, мітынг ахоўвалі і прадстаўнікі Луганскай сотні самаабароны. Мерапрыемства прайшло без эксцэсаў.

Фото: cxid.info
Фото: cxid.info
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках