6 траўня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент спыніў будаўніцтва «Паўднёвага патоку»

16

Будаўніцтва газаправода з Расеі ў Еўропу па дне Чорнага мора адменена.

Еўрапейскі парламент упэўнены, што ён не павінен быць пабудаваны, а таксама заклікае Еўразвяз дапамагчы Украіне ў вырашэнні газавых спрэчак з Расеяй, піша "Інтэрфакс-Украіна".

 

Як адзначаецца ў рэзалюцыі, якую прагаласавалі ў чацвер у Страсбургу падчас апошняга пленарнага пасяджэння Еўрапейскага парламента, у цяперашні час існуе "настойлівая неабходнасць трывалай сумеснай палітыкі ў сферы энергетычнай бяспекі з мэтай зніжэння залежнасці ЕЗ ад расейскіх нафты і газу, у тым ліку, з дапамогай дыверсіфікацыі крыніц пастаўкі энерганосьбітаў, поўнай рэалізацыі трэцяга энергетычнага пакета і магчымасці прыпынення, пры неабходнасці, імпарту газу".

"(Еўрапарламент) лічыць, што газаправод "Паўднёвы паток" не павінен быць пабудаваны, і што павінны быць даступныя іншыя крыніцы паставак", - сцвярджае Еўрапарламент.

Акрамя таго, у рэзалюцыі выказаная перакананасць у дачыненні да таго, што дапамога ЕЗ Украіне ў забеспячэнні рэверсу за кошт далейшай дыверсіфікацыі, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў і эфектыўная ўзаемасувязь з ЕЗ "умацуе Украіну ад палітычнага і эканамічнага ціску".

"(ЕП) Вітае першапачатковыя меры, прынятыя Камісіяй, якія дазволяць Украіне вырашыць энергетычны крызіс у выпадку скарачэння Расеяй паставак газу, і заклікае Раду ЕЗ і Камісію дапамагчы і падтрымаць Кіеў у намаганнях, накіраваных на вырашэнне даўняга газавага канфлікту з Масквой", - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Балгарыя дэмантавала трубы газаправода, не чакаючы рашэння Еўрапарламента.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках