6 траўня 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя кадры захопу Крыма (Відэа)

14

У інтэрнэце з'явілася расейская справаздача «Аб выніках выканання задання атрада №0900 у перыяд з 22 лютага па 28 сакавіка на тэрыторыі АР Крым».

Якой сілавой структуры Расеі належыць падраздзяленне ў роліку - невядома.

На відэа паказаныя тактычныя схемы планавага захопу аб'ектаў паўвострава падмацаваныя відэадоказамі іх выканання. Многія кадры ўвогуле ўпершыню публікуюцца.

У роліку можна ўбачыць захоп будынка Савета Міністраў Крыма, штурм штаба арсенала камандавання ВМС Украіны ў Севастопалі і запаснога каманднага пункта групоўкі супрацьпаветранай абароны Украіны ў Крыме, кадры памяшканняў бункера камандавання СПА Украіны ў Крыме, якія да нядаўняга часу былі сакрэтнымі.

Таксама на відэа паказаны штурм і раззбраенні гарнізона авіяцыйнай брыгады Узброеных сіл Украіны на аэрадроме ў Бельбеку пад Севастопалем. Самы скандальны момант відэа - гэта захоп казармаў і раззбраенні ўкраінскіх марскіх пяхотнікаў у Феадосіі. На кадрах бачна, што ў штурме ўдзельнічалі дзесяткі ўзброеных людзей і марскія пяхотнікі супраціўляліся.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках