6 траўня 2024, панядзелак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Луганскам сепаратысты штурмуюць аддзяленне міліцыі

4
Пад Луганскам сепаратысты штурмуюць аддзяленне міліцыі

У Стаханаве Луганскай вобласці каля 50 сепаратыстаў пачалі штурм Стаханаўскага гараддзела міліцыі.

У той жа час, па іншых дадзеных, каля будынка сабралася каля сотні штурмавікоў. Як паведамляюць відавочцы падзеі, сепаратысты патрабуюць адстаўкі начальніка Стаханаўскага ГА ГУМВД Аляксандра Селіверстава, перадае ТСН.

Акрамя таго, сепаратысты абяцаюць, што зараз прыедзе падмога з Луганска.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках