7 траўня 2024, aўторак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент пацвердзіў права Украіны ўступіць у ЕЗ

1
Еўрапарламент пацвердзіў права Украіны ўступіць у ЕЗ

Парламентары пацвердзілі права Украіны прэтэндаваць на сяброўства ў Еўрапейскім Звязе.

Пра гэта сказана ў рэзалюцыі Еўрапарламента, ухваленай сёння на сесіі ў Страсбургу. "За" прагаласавалі 437 дэпутатаў, супраць - 49, піша ЛІГАБізнесІнформ.

У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Украінай не з'яўляецца фінальнай мэтай супрацоўніцтва ЕЗ з Кіевам.

"Еўрапарламент падкрэслівае, што пагадненні аб асацыяцыі з Украінай і іншымі краінамі Усходняга партнёрства не з'яўляюцца фінальнай мэтай у іх адносінах з ЕЗ; адзначае ў гэтай сувязі, што, у адпаведнасці з артыкулам 49 Пагаднення ЕЗ, Грузія, Малдова і Украіна - як і любая іншая еўрапейская краіна - маюць еўрапейскую перспектыву і могуць прасіць аб сяброўстве ў Звязе, пры ўмове выканання прынцыпаў дэмакратыі, павагі фундаментальных свабод і правоў чалавека і меншасцяў, забеспячэння вяршэнства права", - напісана ў рэзалюцыі.

Нагадаем, раней камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле заявіў, што для Еўрапейскага Звяза "небяспечна" не прытрымлівацца ўласных правілаў і слухаць тых, хто хоча запярэчыць супраць магчымасці ўступлення Украіны ў ЕЗ у будучыні. Ён падкрэсліў, што ўступленне Украіны ў ЕЗ не стаіць на парадку дня цяпер, але калі яна будзе гатовая да сяброўства, ёй нельга адмаўляць у праве, якое мае кожная еўрапейская краіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках