7 траўня 2024, aўторак, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы па Украіне ў Жэневе доўжацца больш за 4 гадзіны

1

Чатырохбаковыя перамовы па Украіне ў Жэневе да гэтага часу працягваюцца.

Перамовы ў Жэневе паміж дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан і кіраўнікамі МЗС Украіны і Расеі Андрэем Дзешчыцай і Сяргеем Лаўровым да гэтага часу працягваюцца, паведамляе акаўнт Дзярждэпа ЗША ў «Твітэры».

«Джон Кэры працягвае перамовы з кіраўніком МЗС РФ Лаўровым, кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Эштан і кіраўніком МЗС Украіны Дзешчыцай», - адзначае акаўнт Дзярждэпартамента ЗША.

Як нагадвае obozrevatel.com, у швейцарскай Жэневе ў чацвер, 17 красавіка, пачаліся чатырохбаковыя перамовы ў фармаце Украіна-Расея-ЗША-ЕЗ. Перамовы за «круглым сталом» пачаліся каля 13:00 па менскім часе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках