6 траўня 2024, панядзелак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кур'еры з Крыму везлі паўмільёна даляраў для сепаратыстаў

5
Кур'еры з Крыму везлі паўмільёна даляраў для сепаратыстаў

5 мільёнаў грыўняў знайшлі сёння ў чыгуначным пункце кантролю «Мелітопаль» супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

Паводле паведамлення, грошы з Крыму везлі на мацерыковую частку Украіны трое ўкраінцаў, жыхароў Севастопаля. Рухаліся яны цягніком «Севастопаль-Днепрапятроўск».

«Падчас праверкі багажу ў іх валізках знайшлі амаль 5 мільёнаў грыўняў (блізу 420 тысяч даляраў ЗША). Яны відавочна рыхтаваліся да гэтай аперацыі, бо схавалі наяўныя грошы ў падвойных днішчах сваіх валізак», - адзначаецца ў паведамленні.

Таксама памежнікі затрымалі ў сераду ўвечары на кантрольным пасадзе Чапліна на мяжы паміж Херсонскай вобласцю і АР Крым грамадзяніна Украіны, які таемна перавозіў з Крыму 800 тысяч грыўняў для фінансавання сепаратызму на ўсходзе.

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве ў чацвер паведаміў начальнік аддзела ў пытаннях узаемадзеяння з СМІ Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян, піша gazeta.ua.

«Учора а 20.30 на кантрольным пасадзе Чапліна, што на мяжы паміж Херсонскай вобласцю і АР Крым, намі быў затрыманы грамадзянін Украіны, які ўвесь час пражывае ў Крыме і які таемна спрабаваў правесці на тэрыторыю Украіны 800 тысяч грн (блізу 70 тысяч даляраў ЗША)», - паведаміў ён.

«Ужо цяпер, паводле наяўнай інфармацыі, можна сцвярджаць, што гэтыя грошы прызначаліся для аплаты паслуг сепаратыстаў ва ўсходніх абласцях Украіны», - заявіў Слабадзян.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках