6 траўня 2024, панядзелак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе «меры ў адказ»

16
Расея рыхтуе «меры ў адказ»

МЗС Расеі выступіла з заявай у сувязі з увядзеннем забароны на ўезд ва Украіну расейцаў мужчынскага полу.

17 красавіка ў адэскім памежным атрадзе Дзяржаўнай памежнай службы Украіны адбылася нарада з удзелам прадстаўнікоў расейскіх авіяперавозчыкаў. Падчас гэтай нарады начальнік аддзела памежнай службы «Аэрапорт Адэса» праінфармаваў аб тым, што 17 красавіка прыпыняецца пропуск праз дзяржаўную мяжу Украіны грамадзян Расеі мужчынскага полу ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў.

Аналагічная інфармацыя была даведзена да ведама расейскіх авіяперавозчыкаў у аэрапортах Кіева («Барыспаль»), Данецка, Днепрапятроўска, Xaркава. Пры гэтым украінскія памежнікі спаслаліся на нейкае закрытае распараджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і Службы бяспекі Украіны.

Расейская старана настойвае на неадкладным афіцыйным растлумачэнні ўкраінскай стараной крокаў, якія былі ўведзеныя Дзяржаўнай памежнай службай Украіны. Паводле атрымання адпаведнай інфармацыі ад Кіева будуць разглядацца магчымыя меры ў адказ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках