7 траўня 2024, aўторак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данецка выйшлі за адзіную Украіну (Прамая трансляцыя)

6

Дэманстранты трымаюць нацыянальную сімволіку і скандуюць лозунгі ў падтрымку саборнай Украіны, людзі працягваюць падыходзіць.

У Данецку праходзіць праўкраінскі мірны мітынг «Малітва за Украіну». Паводле стану на 18:00, у парку ля Данецкага гарадскога Палаца дзіцячай творчасці сабралася блізу 3 тысяч чалавек. Людзі са сцягамі Украіны і ўкраінскай сімволікай працягваюць падыходзіць. Са слоў відавочцаў, украінскіх сцягоў вельмі шмат.

Сярод удзельнікаў акцыі - шмат моладзі. Людзі скандуюць «Данбас - гэта Украіна!» і іншыя лозунгі ў падтрымку адзінай краіны. Са сцэны з прамовамі выступаюць мясцовыя актывісты, палітыкі і дэпутаты.

«Мітынг у Данецку скончыўся. Здарэнняў не зафіксавана, нападаў і боек таксама. Мітынг сабраў 5 тысяч чалавек. Людзі разышліся», - паведамляюць у Твітэры «Навіны Данбасу»

Фота: censor.net.ua

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках