6 траўня 2024, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

92-гадовы ветэран Другой сусветнай уступіў у добраахвотніцкі батальён «Днепр»

21

У пункты запісу добраахвотнікаў у шэрагі спецпадраздзяленняў для абароны грамадскага парадку прыходзяць нават ветэраны, якім ужо больш за 90 гадоў.

Пра гэта паведамляе Укрінформ.

«92-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Асташэўскі прыйшоў у штаб Нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці запісацца ў навабранцы, Днепрапятроўск, 17 траўня 2014», - паведаміла агенцтва і апублікавала фота добраахвотніка, гатовага зноў стаць на абарону сваёй радзімы.

Добраахвотніцкі батальён «Днепр» быў створаны ў ліку спецпадраздзяленняў, якія створаны МУС Украіны. Абладміністрацыя Днепрапятроўска, якую ўзначальвае алігарх Ігар Каламойскі, фармуе яго з мясцовых жыхароў.

Фота: censor.net.ua
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках