6 траўня 2024, панядзелак, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 баевікоў атакавалі мітынг за адзіную Украіну ў Краматорску

4

У Краматорску Данецкай вобласці а 18:00 пачаўся праўкраінскі мітынг.

Акцыя ў падтрымку саборнай Украіны праходзіць пад лозунгам «Украіна - непадзельная, нацыя - адзіная», паведамляе тэлеканал СТБ.

У мітынгу бяруць удзел больш за тысячу чалавек. Людзі трымаюць вялікі сцяг Украіны і выкрыкваюць лозунгі ў падтрымку адзінства краіны. Ахову парадку на мітынгу забяспечваюць некалькі дзясяткаў сілавікоў, каб пазбегнуць правакацый. Са слоў мясцовых жыхароў, у горадзе не так ужо і шмат прыхільнікаў аддзялення рэгіёну ад Украіны, большасць грамадзян выступаюць за адзінства, проста баяцца выказваць сваё меркаванне, піша Лiга.нет.

Акцыя скончылася, паводле паведамленняў мясцовых СМІ, нападам сепаратыстаў.

«У Краматорску 2000 чалавек прыйшлі на мітынг за адзінства Украіны. На ўдзельнікаў мітынгу напалі амаль 100 бандытаў. Зараз прыхільнікі адзінства Украіны б'юцца з сепаратыстамі. Удзельнікі праўкраінскага мітынгу трымалі ў руках нацыянальную сімволіку», - паведамляюць «Навіны Данбасу».

Нагадаем, у Краматорску 12 красавіка сепаратысты захапілі гарадскую ўправу міліцыі і абвясцілі ў горадзе ўладу так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках