7 траўня 2024, aўторак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі тэлевышкі ў Краматорску ўсталёўваюць спадарожнікавае абсталяванне

6
Захопнікі тэлевышкі ў Краматорску ўсталёўваюць спадарожнікавае абсталяванне

Узброеныя асобы ўсталёўваюць сваё спадарожнікавае абсталяванне на захопленым аб'екце.

Баевікі, якія патрапілі на тэрыторыю радыёперадавальнага цэнтра канцэрну радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання ў Краматорску Данецкай вобласці, усталёўваюць на захопленым аб'екце сваё спадарожнікавае абсталяванне, паведаміў у чацвер, 17 красавіка, кіраўнік прэс-службы канцэрна РРТ Павел Біланожка.

«Узброеныя асобы працуюць паводле такой жа схемы, як і ў Крыме, толькі, напэўна, паводле больш удасканаленай, бо яны зайшлі са сваім спадарожнікавым абсталяваннем. Акрамя таго, што выключаюць наша абсталяванне, яны ўсталёўваюць нейкае сваё», - перадае словы кіраўніка інфармагенцтва УНІАН.

«Акрамя «зялёных чалавечкаў» працуюць менавіта тэхнічныя спецыялісты, якія мэтанакіравана ўсталёўваюць абсталяванне. Мы так разумеем, што яны павінны забяспечыць трансляцыю расейскіх каналаў на тэрыторыі рэгіёну», - адзначыў Біланожка.

Ён таксама дадаў, што паводле стану на 18.00 узброеныя асобы адпусцілі частку супрацоўнікаў канцэрна. Пры гэтым украінскія праваахоўныя органы не спрабавалі вызваліць захоплены аб'ект.

«Частку супрацоўнікаў выпусцілі, але пацверджанне таго, што выпусцілі ўсіх, у нас няма. Ад міліцыянтаў ніякіх дзеянняў пакуль не назіраецца», - адзначыў ён.

Раней паведамлялася, што ўзброеныя людзі захапілі аддзяленне радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання непадалёк ад Краматорска.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках