6 траўня 2024, панядзелак, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя перакідае знішчальнікі ў краіны Балтыі

2
Францыя перакідае знішчальнікі ў краіны Балтыі

Некалькі знішчальнікаў ВПС Францыі адправяцца на патруляванне паветранай прасторы над краінамі Балтыі.

Гэта звязана з ростам напружанасці ў рэгіёне на фоне ўкраінскага крызісу. Як паведаміў прадстаўнік галоўнага штаба французскай арміі палкоўнік Паскаль Жаржэн, гэта будзе зроблена ў рамках назіральнай місіі NАТO, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«У першы час мяркуецца адправіць чатыры самалёты Rafale», - паведаміў Жаржэн.

Раней у гэтым месяцы Францыя адправіла чатыры знішчальнікі для патрулявання неба над Польшчай. Акрамя таго, было заяўлена, што кантроль за паветранай прасторай Польшчы і Румыніі з пачатку красавіка ажыццяўляе патрульны самалёт сістэмы АВАКС.

Патруляванне паветранай прасторы над Латвіяй, Літвой і Эстоніяй NАТO забяспечвае з 2004 года. Да траўня 2014 года кіраўніцтва місіяй ажыццяўляюць ЗША. Кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу ўжо заявіла пра намер умацаваць абарону на сваіх усходнееўрапейскіх рубяжах у сувязі з нестабільнасцю ва Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках