7 траўня 2024, aўторак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна просіць суд у Гаазе заняцца расследаваннем расстрэлу Майдана

Украіна просіць суд у Гаазе заняцца расследаваннем расстрэлу Майдана

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе атрымаў дэкларацыю, пададзеную ўрадам Украіны, з прызнаннем яго юрысдыкцыі ў расследаванні падзей на Майдане.

Гаворка ідзе пра падзеі ў Кіеве ў перыяд з 21 лістапада 2013 года да 22 лютага 2014 года. Як растлумачыў сакратар суда, Гарман фон Гебэль, факт звароту не абавязкова азначае, што расследаванне аўтаматычна будуць праведзенае, але гэта дазволіць пракурору ініцыяваць расследаванне ў тым выпадку, калі пададзеная інфармацыя станецца дастатковай падставай для далейшых дзеянняў.

Як паведамляе BBC, пракурор Міжнароднага крымінальнага суда можа таксама хадайнічаць да суддзяў аб выдачы позвы ў суд або ордэра на арышт асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынстваў.

Нагадаем, раней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў усклаў адказнасць за расстрэл пратэстоўцаў у цэнтры Кіева на спецпадраздзяленне "Беркут" і найвышэйшае кіраўніцтва краіны.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, пачынаючы з 18 лютага, у сутыкненнях у цэнтры Кіева пацярпелі 1528 чалавек, загінулі 106 удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў. 166 афіцыйна лічацца зніклымі без вестак.

Паводле звестак Грамадскага сэктара Майдана, 20 лютага ў цэнтры сталіцы ад куль снайпераў загінулі 42 чалавекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках