7 траўня 2024, aўторак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Ніхто цяпер не чакае пасіўнасці ад украінцаў

6
Джон Кэры: Ніхто цяпер не чакае пасіўнасці ад украінцаў

Дзяржаўны сакратар ЗША аддаў належнае ўкраінскай уладзе за стрыманыя дзеянні супраць сэпаратыстаў.

Джон Кэры заклікаў Расею неадкладна ажыццявіць тэзісы пагаднення, дасягнутага ў Жэневе кіраўнікамі дыпламатый ЗША, ЕЗ, Украіны і Расеі, паведамляе УНІАН.

"Украіна прадэманстравала самавітую - нават часам вартую захаплення - стрыманасць на фоне значных выклікаў, але ніхто не чакае ад лідэраў суверэннай дзяржавы, што яны будуць стаяць пасіўна, калі закон і парадак ставяцца пад пагрозу - і грамадскі парадак ва Украіне пад пагрозай гэтымі днямі", - сказаў Кэры на супольнай прэс-канферэнцыі з Вярхоўнай прадстаўніцай ЕЗ у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Паводле ягоных слоў, самай прыярытэтнай задачай цяпер з'яўляецца дээскалацыя сітуацыі ва Украіне, у тым ліку ўсе парамілітарныя фармаванні павінны быць распушчаныя, усе адміністрацыйныя будынкі вызваленыя, усе плошчы і вуліцы гарадоў разблакаваныя, а для ўдзельнікаў пратэстных акцый павінна быць амністыя.

"Словы на паперы толькі тады маюць значэнне, калі яны падмацоўваюцца дзеяннямі. Што цяпер выяўна ясна, што гэтыя словы павінны цяпер ператварыцца неадкладна ў дзеянні. Ніхто з нас не мяркуе, што мы ўжо выканалі работу толькі таму, што словы напісаныя на паперы. Работа не будзе выкананая, пакуль гэтыя прынцыпы не будуць увасобленыя, пакуль не пройдуць дзеянні", - сказаў Дзяржсакратар ЗША.

"Вядома, што АБСЕ павінна расчацца з работай неадкладна для дээскалацыі сітуацыі з бяспекай у Луганску, у Данецку, у Славянску і ва ўсіх іншых гарадах, якія былі дэстабілізаваныя. І місія АБСЕ павінна мець неадкладны доступ для таго, каб выконваць свае функцыі, і мы будзем сачыць вельмі пільна праз назіральнікаў, праз нашыя амбасады і праз нашыя вочы на месцах", - дадаў Кэры. Ён запатрабаваў ад Расеі чыннага ажыццяўлення тэзісаў жэнеўскага пагаднення аб дээскалацыі сітуацыі ва Украіне і ў прыватнасці супакаення прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках