6 траўня 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкі сэпаратыст: Лукашэнка і РНЕ з намі. Слава Расеі!

29
Данецкі сэпаратыст: Лукашэнка і РНЕ з намі. Слава Расеі!

Адзін з выступоўцаў на мітынгу сэпаратыстаў у Макееўцы Данецкай вобласці пераказаў удзельнікам акцыі «вітанне» з Беларусі.

Паводле ягоных слоў, надоечы ён размаўляў з прадстаўніком нэанацысцкай арганізацыі «Русское национальное единство» з Гародні, і той пераказаў словы падтрымкі. Таксама выступоўца падкрэсліў, што беларускі правадыр «падтрымлівае Крым і Паўднёвы Усход».

«Не слухайце правакатараў. Аляксандр Лукашэнка - з намі», - заявіў сэпаратыст.

Свой выступ ён скончыў словамі «Слава Расеі» і нацысцкім прывітаннем.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках