3 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» едуць у Запарожжа

13
«Турысты Пуціна» едуць у Запарожжа

У Запарожжы ў бліжэйшы час чакаюцца правакацыі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Ён таксама напісаў, што ёсць верагоднасць новых беспарадкаў у Запарожжы, якія будуць чыніць завезеныя з Крыма правакатары.

«Па нашых дадзеных, учора ў Крыме на аэрадром у Сакі прыбылі самалёты з «турыстамі Пуціна» на борце. Іх загружалі ў мікрааўтобусы з нумарамі Запарожскай вобласці. Нічога добрага ў гэтым няма», - піша Тымчук.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках