28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Украінцы, вам здрадзілі

70
Андрэй Іларыёнаў: Украінцы, вам здрадзілі

Гэта значыць спачатку прадалі. А цяпер яшчэ і здрадзілі.

Апублікаваны афіцыйны тэкст чатырохбаковай заявы па выніках Жэнеўскай сустрэчы 17 красавіка. Карціна выглядае наступным чынам: Пуцін атрымаў усё, што хацеў. Падобна на тое, нават больш, піша ў сваім блогу былы дарадца расейскага прэзідэнта Андрэй Іларыёнаў.

1. Украіна дэ-факта пагадзілася на «знешняе кіраванне» - пытанні, якія адносяцца да выключнага ведання нацыянальных уладаў ва ўнутранай палітыцы, цяпер будуць вырашацца вонкавымі ў дачыненні да Украіны сіламі. Гэтымі вонкавымі сіламі з'яўляюцца Захад і Расея. Як сябе ў дачыненні да Украіны праявіў Захад, можна меркаваць па тым, як ЗША і Велікабрытанія выконваюць свае абавязацельствы перад Украінай па Будапешцкім мемарандуме. Як выконвае свае абавязацельствы перад Украінай цяперашні расейскі рэжым, тлумачыць не трэба. Іншымі словамі, названай заявай легалізуецца дэ-факта знешняе кіраванне Украінай.

2. У дакуменце адсутнічае патрабаванне вывесці з тэрыторыі Украіны расейскія войскі, у тым ліку спецназ ГВУ, ФСБ, ССА і іншыя. То бок, іх прысутнасць ва Украіне цяпер дэ-факта легалізаваная.

3. У дакуменце наогул не гаворыцца пра расейскую агрэсію. У ім няма ні слова пра вайну, якая вядзецца пуцінскім рэжымам супраць Украіны. Гэта значыць, зараз нават сам факт расейскай агрэсіі легалізаваны.

4. У дакуменце няма ні слова пра захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У ім нават на ўзроўні заявы прадстаўнікі цяперашняга расейскага рэжыму не гарантавалі міжнародна прызнаныя межы Украіны. Іншымі словамі, легалізаванае іх парушэнне.

5. У дакуменце няма ні слова пра Крым. Гэта значыць захоп, акупацыя, анэксія Расеяй Крыма дэ-факта легалізаваныя міжнародным пагадненнем з удзелам украінскіх уладаў (паколькі ўкраінская ўлада падпісала заяву разам з агрэсарам пасля даты анэксіі ім Крыма).

6. Канстытуцыйны працэс ва Украіне цяпер пойдзе па «інклюзіўнай формуле з удзелам рэгіёнаў», гэта значыць ён дае легальную аснову сепаратыстам ліквідаваць унітарны характар украінскай дзяржавы.

7. Усе сепаратысты атрымліваюць амністыю.

8. Вызваленне будынкаў і ўстаноў, гэтак жа як і раззбраенне т.зв. «самаабароны», на Усходзе Украіны неістотна, так як, па-першае, першыя і так павінны былі быць вызваленыя, а другія і так павінны былі быць раззброеныя. Па-другое, з-за таго, што Жэнеўскай заявай усе сепаратысты цяпер амніставаныя, яны цяпер правядуць будучы час не ў турме, а за сталом перамоваў, выпрацоўваючы, так бы мовіць, новую Канстытуцыю Украіны.

9. «Інклюзіўны з удзелам рэгіёнаў» працэс падрыхтоўкі Канстытуцыі прадвызначае Федэратыўны характар Украіны, які не карыстаецца колькі-небудзь прыкметнай публічнай падтрымкай ні ў цэлым у краіне, ні ў адным рэгіёне Украіны і непазбежны яе падзел.

10. Наступствы працэсу федэралізацыі празрыстыя і цалкам прадказальныя - лідары сепаратыстаў выбіраюцца ў органы рэгіянальнай улады і затым (з дапамогай або без дапамогі расейскіх камандас) паўтараюць у сваіх рэгіёнах добра вядомы крымскі сцэнар.

11. Вынік працэсу федэралізацыі - стварэнне нават не Федэратыўнай Украіны, пра што некалькі дзён таму паведамляў Тэміргаліеў, а Наваросіі («ад Харкава да Адэсы»), якую гэтак натхнёна сёння апяваў Пуцін.

12. Правядзенне прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў дакументам не гарантаванае. Лаўроў на брыфінгу спецыяльна гэта падкрэсліў, што азначае, што расейскія агенты будуць працягваць іх зрываць, а расейскія ўлады па-ранейшаму будуць казаць, што ўлады ў Кіеве нелегітымныя (як сёння па-ранейшаму казаў Пуцін).

13. Згодна з дакументам, колькі-небудзь сур'ёзныя арганізаваныя сілы, здольныя супрацьстаяць расейскай агрэсіі (Самаабарона Майдана, Аўтамайдан, Правы сектар) падлягаюць раззбраенню. У выніку ва Украіны не застаецца наогул нікога, здольнага яе абараніць. Дзеянні афіцыйных украінскіх арміі, міліцыі, спецпадраздзяленняў мы ўсе ўжо бачылі.

14. Калі ж гэтыя новыя сілы - зародкі будучых сілавых структур новай Украіны - не стануць выконваць патрабаванні Жэнеўскай заявы, то на іх нацкуюць авакаўскую міліцыю, поўную беркутаўцаў і іншых кадраў ранейшага рэжыму, характар дзеянняў якіх быў пераканаўча прадэманстраваны ў ходзе забойства Аляксандра Музычко, а таксама збіцця кіеўскіх добраахвотнікаў харкаўскай міліцыяй на палтаўскай шашы. Як вядома, падчас збіцця і здзекаў мянты прыгаворвалі: «Гэта табе за Майдан!» Яшчэ ўчора такія дзеянні для іх былі нелегітымнымі, яны пагражалі магчымымі пераследамі, сёння яны сталі ўжо зусім законнымі.

15. У адрозненне ад Украіны, выкананне абавязацельстваў якой па гэтай дамове зараз будзе забяспечвацца подпісам украінскага боку, ціскам на яго Захаду і рэгулярнымі істэрыкамі расейскага МЗС, выкананне абавязацельстваў з расейскага боку (дарэчы, цікава, якіх? - у тэксце заявы пра гэта нічога няма) будзе забяспечвацца гэтак жа, як і яе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме.

16. У той момант, калі падтрымка ва Украіне ўступлення краіны ў НАТА рэзка вырасла, а па некаторых апытаннях ужо перавысіла 50% нават на Поўдні і Усходзе, украінскія ўлады падпісаліся пад пазаблокавым статусам краіны. Гэта значыць гарантавалі новыя агрэсіі і інтэрвенцыі ўсходняга суседа па яго капрызе.

17. Украінцы! Іншымі словамі, у вас не толькі вераломна і подла адабралі Крым. Цяпер у вас на вачах ва ўсяго свету пад гарантыі Захаду і са згоды цяперашніх украінскіх уладаў «цалкам легітымна» будуць забіраць Наваросію (нажаль, гэта цяпер ужо нават не Федэратыўная Украіна, і з гэтым ужо дэ-факта пагадзіліся цяперашнія ўкраінскія ўлады), рэзаць краіну, забіваць патрыётаў, ліквідаваць, хай аддалены і слабы, але шанец на ўдзел у сістэме калектыўнай бяспекі, знішчаць магчымасць хоць нейкай абароны ад прагнага хамаватага «брата», і ў астатнім па дробязі - займацца вашым «знешнім кіраваннем».

Адным словам, як вас ужо шматкроць папярэджвалі на старонках гэтага блога, тое, што адбылося, гэта Мюнхен-2014.

Дакладней, гэта горш Мюнхена. Тады было толькі супакаенне агрэсара. А зараз, акрамя супакаення, ёсць яшчэ і нацыянальная здрада.

Чэхаў у 1938-м усё ж прымушалі. А вашы самі прагнуліся. І ўсё астатняе зрабілі самі.

Як зноў-такі вас папярэджвалі, рэйдэрскі захоп буйной еўрапейскай краіны можна здзейсніць і без танкаў. Галоўнае, каб ва ўладзе былі здраднікі. Або intellectually challenged. Або наадварот.

У чым, увогуле, няма вялікай розніцы.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках