3 траўня 2024, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Януковіча абвясцілі ў вышук

6
Аляксандра Януковіча абвясцілі ў вышук

Сына былога прэзідэнта Украіны абвінавачваюць у падлогу і падробцы дакументаў.

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук сына экс-прэзідэнта Віктара Януковіча Аляксандра. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства ўнутраных спраў у базе дадзеных вышуку.

Паведамляецца, што Аляксандр Януковіч падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.366 Крымінальнага кодэкса (службовы падлог, падробка дакументаў, а таксама складанне і выдача загадзя ілжывых дакументаў, якая пацягнула цяжкія наступствы), піша segodnya.ua.

Раней СБУ абвясціла ў вышук Віктара Януковіча па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 115 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае забойства 2 і больш асоб).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках