3 траўня 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны ФРГ: Новыя санкцыі закрануць Расею мацней за ўсё і надоўга

3
Міністр абароны ФРГ: Новыя санкцыі закрануць Расею мацней за ўсё і надоўга

Урсула фон дэр Ляен пацвердзіла гатоўнасць урада Германіі ўвесці далейшыя штрафныя меры супраць Расеі.

Гэта будзе зроблена ў тым выпадку, калі Масква працягне дэстабілізаваць абстаноўку ва Украіне, перадае Deutsche Welle.

Кіраўнік абароннага ведамства ФРГ заявіла ў інтэрв'ю часопісу Focus, апублікаваным у пятніцу, 18 красавіка, што трэцяя ступень санкцый "адкіне сусветную эканоміку назад, але Расею закране мацней за ўсё і надоўга". На яе думку, ужо цяпер краіну чакаюць адчувальныя эканамічныя наступствы, у прыватнасці, адток інвестыцый.

У той жа час міністр адпрэчыла магчымасць выкарыстання ваенных сродкаў для вырашэння канфлікту ва Украіне. Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што пабудаваная на заходніх каштоўнасцях супольнасць "не можа прытрымлівацца расейскай эскалацыйнай логікі і сілавой палітыкі".

Разам з тым кіраўнік нямецкага Мінабароны выказала надзею, што заклікі да мірнага вырашэння ўкраінскага канфлікту "пераканаюць і сепаратыстаў на ўсходзе Украіны".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках