3 траўня 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагаварыў з Мазепіным пра продаж калію

3
Лукашэнка пагаварыў з Мазепіным пра продаж калію

Кіраўнік прапанаваў расейскай кампаніі «Уралкалій» вызначыцца, як дзейнічаць у інтарэсах і беларускага, і расейскага бакоў.

«Галоўнае, каб мы з вамі ўсё ж такі ў гэтай блытаніне або пасля яе выйшлі з найменшай стратай. А, па-другое, каб змаглі атрымаць ад гэтага не страты пастаянныя, а пэўныя дывідэнды», - заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў Менску падчас сустрэчы з намеснікам старшыні савета дырэктараў ААТ «Уралкалій» Дзмітрыем Мазепіным, перадае «Інтэрфакс».

«Гэта бізнес, натуральна, гэты бізнес павінен быць карысным і вам, і нашай кампаніі, і нашай дзяржаве», - падкрэсліў ён.

Пры гэтым кіраўнік назваў сустрэчу «ў нейкай ступені гістарычнай пасля таго, што адбывалася ў нас ў стасунках з былым акцыянерам (вы, напэўна, гэта добра ведаеце) вашай кампаніі». «Вельмі знакава, што прыехалі да нас для абмеркавання праблем, якія існуюць сёння, напэўна, яшчэ ў стасунках паміж нашымі кампаніямі, можа быць, нават паміж дзяржавамі нейкі асадак застаўся», - працягнуў ён.

«Самае галоўнае, нам трэба з вамі параіцца, як будзем жыць далей, як будзем дзейнічаць у перспектыве. Трэба сёння вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць далей у інтарэсах нашых кампаній, нашых дзяржаў», - сказаў Лукашэнка. «Сёння мы ўжо перакананыя, што ад таго, што адбылося, на калійным рынку ніхто не выйграў, як мінімум. Мы так і меркавалі ў свой час», - заўважыў ён.

Па словах беларускага прэзідэнта, «мы гатовыя да абмеркавання гэтых пытанняў». «Некаторыя прынцыповыя нашы пазіцыі вы ведаеце. Мы іх ніколі не хавалі і не хаваем», - падкрэсліў А. Лукашэнка.

«Можа быць, у вас будуць нейкія прапановы», - сказаў ён, звяртаючыся да Мазепіна. - Я думаю, мы зможам сёння адкрыта пагаварыць, абмяняцца думкамі аб сітуацыі вакол нас, асабліва ўлічваючы фактар Украіны, дэстабілізацыю абстаноўкі ў заходнім рэгіёне - як гэта ўплывае і будзе ўплываць на пазіцыі і інтарэсы, вашы і нашы ў найбліжэйшай будучыні».

«Словам, мы гатовыя да абмеркавання ўсіх пытанняў, якія вы хацелі б абмеркаваць. Я, натуральна, адкажу шчыра, без усялякай дыпламатыі - хаваць тут няма чаго», - паабяцаў Лукашэнка.

Экс-гендырэктар «Уралкалію» быў арыштаваны ў Менску ў канцы жніўня 2013 года. Гэта адбылося прыкладна праз месяц пасля таго, як «Уралкалій» абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз сумеснага з «Беларуськаліем» трэйдара «Беларуская калійная кампанія» (БКК). У Беларусі яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Як сцвярджалі ў СК, Уладзіслаў Баумгертнер і яшчэ некалькі топ-мэнэджэраў «Уралкалію» і БКК уступілі ў злачынную змову з мэтай абмежаваць доступ на рынак калійных угнаенняў беларускага партнёра. Памер крадзяжу ацэньваецца ў $100 мільёнаў. Паводле гэтага абвінавачваньня Баўмгертнеру пагражала 10 гадоў пазбаўлення волі.

У лістападзе экс-кіраўніка «Уралкалію» экстрадавалі ў Расею, і першы час ён утрымліваўся ў адным з маскоўскіх СІЗА. Пад хатні арышт яго змясцілі 10 снежня па хадайніцтве следства.

Крымінальная справа Баўмгертнера знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення СК Расеі. Па версіі следства, ён выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак інтарэсам арганізацыі, у мэтах атрымання выгады «для сябе і іншых асоб», што пацягнула цяжкія наступствы.

У пачатку красавіка стала вядома, што Беларусь зняла свой запыт у Інтэрпол на вышук Баўмгертнера і былога акцыянера «Уралкалію» Сулеймана Керымава, які таксама праходзіў па «калійнай справе».

Акцыі «Уралкалію» (доля ў 27,76%) у структур фонду Сулеймана Керымава Suleyman Kerimov Foundation набыў АНЭКСІМ Міхаіла Прохарава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках