3 траўня 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Батькивщина»: Камуністы сарвалі пагадненне па сітуацыі ў Данецку

7
«Батькивщина»: Камуністы сарвалі пагадненне па сітуацыі ў Данецку

«Батькивщина» абвінаваціла Камуністычную партыю ў зрыве падпісання пагаднення кіраўнікоў фракцый па стабілізацыі сітуацыі ў Данецку.

Пра гэта заявіў на брыфінгу дэпутат Сяргей Собалеў, перадае РБК-Украіна.

«Фактычна камуністы сарвалі падпісанне пагаднення (аб мірным вырашэнні сітуацыі на Данбасе). Адказ будзе адэкватным. Гэта пазачарговыя мясцовыя выбары па ўсёй Украіне... Канстытуцыйная камісія на працягу месяца ўнясе на разгляд праект дакумента, які расставіць усё на свае месцы», - заявіў ён.

Пры гэтым Собалеў прызнаў, што пагадненне аб міры не падпісана кіраўнікамі фракцый з-за няўзгодненасці пунктаў адносна статусу рускай мовы.

<>i«Усе мы грамадзяне Украіны. Не можа быць выбару «або-або» ў такіх пытаннях. У нас ёсць адзіная мова - украінская, а побач - забеспячэнне правоў і гарантый для іншых моў... Мы прапанавалі выразна ў дакуменце (праекце Канстытуцыі) прапісаць парадак выкарыстання моў у рэгіёнах... А менавіта, выразна ў адукацыі, культуры, СМІ. Гэта будзе нашмат важней для грамадзян, чым для палітыканаў», - сказаў Собалеў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках