3 траўня 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаўскай вобласці ўзброеныя баевікі штурмуюць тэлевышкі

12
У Харкаўскай вобласці ўзброеныя баевікі штурмуюць тэлевышкі

У Харкаўскай вобласці ўзброеныя невядомыя людзі ў масках штурмуюць тэлевышкі ў горадзе Ізюм.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла кіраўнік прэс-службы СБУ Марына Астапенка, перадае mykharkov.info.

«Па апошняй інфармацыі, каля тэлевышкі ў горадзе Ізюм сітуацыя нестабільная і напружаная. Паколькі спачатку тэлевышку захапілі, потым праваахоўнікі яе абясточылі, і ўзброеныя невядомыя асобы сыйшлі адтуль», - заявіла Астапенка.

«Але, на дадзены момант, узброеныя людзі зноў спрабуюць захапіць тэлевышкі. Сітуацыя змяняецца штохвілінна», - паведаміла кіраўнік прэс-службы СБУ.

Чаго хочуць невядомыя асобы са зброяй, і з якой мэтай ажыццяўляюць захоп ізюмскай тэлевышкі - невядома.

Нагадаем, сёння ў Краматорску ўзброеныя сепаратысты зноў захапілі радыётэлевізійную перадавальную станцыю.

Фота: AFP

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках