3 траўня 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты размалявалі «Ашчадбанк Расеі» ў Кіеве

1

Некалькі дзесяткаў актывістаў размалявалі цэнтральны офіс «Ашчадбанка Расеі», што на вуліцы Уладзімірскай.

На дзверах напісалі «Банк фінансуе тэрарызм», а на лесвіцы разлілі банку чырвонай фарбы, перадае Gazeta.ua.

Актывісты кажуць, што патрабуюць прыпыніць працу банка ва Украіне, таму што ён фінансуе масавыя беспарадкі на ўсходзе Украіны.

«Некалькі дзён таму СБУ распачала крымінальную справу па факце фінансавання сепаратыстаў. Таму мы патрабуем спыніць іх працу. Пасля анэксіі Крыма ў банк перадалі ўсе грыўны, якія канфіскавалі там. Цяпер праз банк імі плацяць сепаратыстам, якія захопліваюць будынкі на ўсходзе. Хочам, каб на дзейнасць банка звярнулі ўвагу ў міжнароднай арганізацыі FAT, якая рэгулюе працу банкаў у міжнароднай сферы», - кажа арганізатар акцыі Уладзімір Пачаткоў.

Адзначым, што ахова банка не замінала актывістам размалёўваць фасад будынка, а моўчкі назірала за гэтым.

Нагадаем, Генпракуратура Украіны назвала фінансавую ўстанову, якая падазраецца ў фінансаванні тэрарыстычных груп ва ўсходніх абласцях. Гэта «Ашчадбанк Расеі». Інфармацыю пра гэта ў эфіры «5 канала» агучыў в.а. генеральнага пракурора Украіны Алег Махніцкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках