28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд блакуе скаргу ў справе аб закрыцці «Вясны»

2
Суд блакуе скаргу ў справе аб закрыцці «Вясны»

Праваабаронцы да гэтага часу не дачакаліся ніякай рэакцыі суда - ні паведамлення пра дату разгляду скаргі, ні пра яе паступленне ў суд.

Вызначэнне аб спыненні вытворчасці па справе Валянціна Стэфановіча супраць Генеральнай пракуратуры было вынесена судом Цэнтральнага раёна г. Менска на падставе п.1 ч.1 арт. 164 ГПК Рэспублікі Беларусь 18 лютага. 20 лютага ён, у парадку і ў тэрміны, вызначаныя ГПК Рэспублікі Беларусь, накіраваў прыватную скаргу ў суд Цэнтральнага раёна, паведамляе ПЦ «Вясна».

Па тэрмінах, прадугледжаных нарматыўнымі дакументамі, скарга павінна была паступіць у Менскі гарадскі суд яшчэ да 15 сакавіка. Аднак, як на днях высветліў праваабаронца, патэлефанаваўшы ў канцылярыю па грамадзянскіх справах суда Цэнтральнага раёна, яго скарга і матэрыялы справы ўсё яшчэ знаходзяцца там.

З гэтай нагоды Валянцін Стэфановіч паскардзіўся ў Менскі гарадскі суд, паведаміўшы яго старшыні, што "дадзеныя абставіны сведчаць пра грубае парушэнне супрацоўнікамі канцылярыі суда правілаў прыёму і ўліку касацыйных і прыватных скаргаў, скаргаў (пратэстаў) на судовыя пастановы, устаноўленых Інструкцыяй па справаводстве ў раённых (гарадскіх), мiжгарнiзонных ваенных судах Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 23.04.2013 г. №65".

Пры гэтым Стэфановіч адзначае, што ён не ўпершыню скардзіцца на арганізацыю працы канцылярыі па грамадзянскіх справах суда Цэнтральнага раёна г. Менска. "У лісце Менскага гарадскога суда ад 06.02.2014 № 8-1/с-94 я быў праінфармаваны, што ў ходзе праведзенай праверкі выкладзеныя мною довады аб несвоечасовай адпраўцы судом Цэнтральнага раёна г. Менска на мой адрас копіі пастановы суда аб пакіданні без руху знайшлі сваё пацверджанне. Дадзены факт быў абмеркаваны на аператыўнай нарадзе з работнікамі апарата суда, падчас якой іх ўвага была звернутая на недапушчэнне такога ў далейшай працы суда.

Аднак апісаная вышэй сітуацыя сведчыць, што супрацоўнікамі апарата суда Цэнтральнага раёна г. Менска не былі зробленыя адпаведныя высновы і яны працягваюць дапускаць парушэнні ў сваёй працы, што прыводзіць да нічым не апрауданага зацягвання разгляду спраў у судах", - піша праваабаронца ў скарзе.

Валянцін Стэфановіч просіць правесці праверку ўказаных iм фактаў і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці.

Нагадаем, 18 лютага суддзя Цэнтральнага раёна Менска Алена Сямак, разгледзеўшы скаргу намесніка старшыні ПЦ «Вясна» на рашэнне Генпракуратуры ўнесці сайт spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў, прызнала Валянціна Стэфановіча «неналежным заяўнікам» і спыніла вытворчасць па грамадзянскай справе. Стэфановіч скарыстаўся сваім правам падаць прыватную скаргу на гэта вызначэнне суда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках