28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзешчыца: Дамоўленасці ў Жэневе не тычацца Майдана

1
Андрэй Дзешчыца: Дамоўленасці ў Жэневе не тычацца Майдана

Жэнеўскія дамоўленасці аб вызваленні захопленых дзяржбудынкаў не тычацца Кіева і майданаўцаў.

"Мы разлічваем, што групоўкі (на ўсходзе) будуць адказнымі да жэнеўскіх дамоўленасцяў і выкарыстуюць той шанец, які дае ім украінская ўлада", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Антыкрызісным цэнтры, піша Украинская правда.

Каментуючы разнастайныя патрабаванні сепаратыстаў, якія не адрэагавалі на жэнеўскія дасягненні дыпламатаў, Дзешчыца сказаў: "Такіх дамоўленасцяў не існуе (адносна выканання патрабаванняў)".

На пытанне, ці павінен быць згорнуты і кіеўскі Майдан, Дзешчыца адказаў, што на перамовах гаворка ішла пра вызваленне вуліц, дарог і плошчаў, якія занятыя нелегальна.

"Майдан знаходзіцца (у цэнтры Кіева) легальна", - сказаў міністр.

Закранаючы пытанне аб амністыі для па-сепаратысцку настроеных людзей, Дзешчыца сказаў:

"Мы пагадзіліся правесці амністыю для тых, хто добраахвотна здасць зброю і выйдзе з захопленых будынкаў. Але спачатку вызваленне, здача зброі, а потым амністыя".

Ён таксама адзначыў, што ва ўкраінскай дэлегацыі было 5 доказаў уключэння расейцаў у падзеі на ўсходзе Украіны, але Расея адмаўляла сваю там прысутнасць, як адмаўляла да 17 красавіка прысутнасць расейскіх вайскоўцаў у Крыме.

Па выніках сустрэчы Украіна-ЕЗ-ЗША-Расея 17 красавіка быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, у прыватнасці, аб вызваленні захопленых будынкаў ва Украіне і амністыі пратэстоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках