У Беларусь едзе Напалеон
14- 18.04.2014, 17:03
- 11,260
Сапраўдны нашчадак Напалеона Банапарта 21 красавіка наведае Беларусь.
Шарль Напалеон з'яўляецца прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона. Яго візіт арганізуецца амбасадай Беларусі ў Францыі ў развіццё супрацоўніцтва з федэрацыяй, перадае БелТА.
Еўрапейская федэрацыя гарадоў гісторыі Напалеона створаная ў 2004 годзе. У яе склад уваходзяць больш за 60 гарадоў Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расеі, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін, якія гістарычна звязаныя з імем Напалеона Банапарта.
Галоўнымі мэтамі федэрацыі з'яўляюцца аб'яднанне і развіццё супрацоўніцтва паміж гарадамі, развіццё турыстычных кантактаў, арганізацыя сумесных культурных праектаў, падтрымка супрацоўніцтва навукоўцаў-гісторыкаў, навучальных устаноў і моладзі.
Федэрацыя рэалізуе некалькі праектаў. Адзін з іх - "Дарогі Напалеона" - ажыццяўляецца па праграме "Еўрапейскія культурныя маршруты".
21 красавіка ў Барысаўскім райвыканкаме запланаванае падпісанне Мемарандума аб далучэнні Барысава да Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона.
Фота з сайта charlesnapoleon.com