26 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекара-садыстку з Харкава адправілі пад хатні арышт

37
Лекара-садыстку з Харкава адправілі пад хатні арышт

Суд выбраў хатні арышт у якасці меры стрымання для медыка з Чугуева, якая накінулася на збітага актывіста.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў рэгіянальны карэспандэнт Вячаслаў Маўрычаў, паведамляе «Украинская правда».

Рашэнне аб гэтым прыняў Ленінскі раённы суд Харкава.

Вольга Варжаінава павінна будзе насіць электронны бранзалет. З учорашняга дня яна пад следствам - ч. 2 арт.296 ч. («Хуліганства», злачынства сярэдняй цяжкасці, да 4 гадоў калоніі).

На пасяджэнне па абранні меры стрымання журналістаў не пусцілі - былі супраць і абарона, і пракурор. Яшчэ на ўваходзе ў будынак суда падазраваная і яе адвакат адмовіліся ад каментароў на камеру. Як заявіла Варжаінава, яна шкадуе толькі пра тое, што не апранула маску падчас нападу на актывіста.

Тым часам вядомы харкаўскі актывіст Дзмітрый Дробат на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» паведамляе, што збіты сепаратыстамі ў Харкаве Уладзімір Сілевіч знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках