26 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума падтрымала пашырэнне паўнамоцтваў ФСБ

9
Дзярждума падтрымала пашырэнне паўнамоцтваў ФСБ

Дзярждума прыняла ў другім чытанні законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ФСБ у барацьбе з тэрарызмам.

Ён таксама прадугледжвае пажыццёвыя тэрміны за злачынствы па шэрагу артыкулаў, перадае BBC.

Законапраект уваходзіць у "антытэрарыстычны" пакет, які быў унесены ў Дзярждуму групай дэпутатаў ад розных фракцый на чале са старшынёй думскага камітэта па бяспецы Ірынай Яравой.

За арганізацыю здзяйснення злачынстваў "тэрарыстычнай накіраванасці", а таксама за фінансаванне тэрарызму прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 15 да 20 гадоў або пажыццёвае пазбаўленне волі.

Да другога чытання ў законапраект была ўнесеная папраўка, згодна з якой узмацняецца пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў.

Аўтары законапраекта прапанавалі за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, а таксама аказаннем збройнага супраціву прадстаўніку ўлады, караць пазбаўленнем волі ад 8 да 15 гадоў. Зараз за гэта злачынства прадугледжаныя турэмныя тэрміны ад 4 да 10 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках