25 красавiка 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін склікаў пасяджэнне Савета бяспекі па Украіне

14
Пуцін склікаў пасяджэнне Савета бяспекі па Украіне

Прэзідэнт Расеі на аператыўнай нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ абмеркаваў сітуацыю ва Украіне.

Абмеркаванне праходзіла, у тым ліку, у святле праведзеных напярэдадні перамоваў у Жэневе і дасягнутых па іх выніках дамоўленасцяў, паведамляе прэс-служба Крамля.

У нарадзе ўзялі ўдзел старшыня ўрада Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзяржаўнай думы Сяргей Нарышкін, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар Федэральнай службы бяспекі Аляксандр Бортнікаў, дырэктар службы знешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў, намеснік сакратара Савета бяспекі Рашыд Нургаліеў і пастаянны член Савета бяспекі Барыс Грызлоў.

Напярэдадні прадстаўнікі Расеі, Украіны, ЗША і ЕЗ правялі перамовы ў Жэневе. Тэмай абмеркавання стала сітуацыя ва Украіне і канфлікт паміж Кіевам і Масквой. Вынікам сустрэчы стала так званая Жэнэўская заява ад 17 красавіка, у якой прапісаныя першапачатковыя канкрэтныя крокі па дээскалацыі напружанасці ў рэгіёне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках