19 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Канстытуцыйная рэформа пашырыць паўнамоцтвы рэгіёнаў

12
Арсень Яцэнюк: Канстытуцыйная рэформа пашырыць паўнамоцтвы рэгіёнаў

Таксама будзе прыняты шэраг мер, каб замацаваць спецыяльны статус расейскай мовы.

Кабінет міністраў Украіны гатовы ўнесці змены ў Канстытуцыю з мэтай дэцэнтралізацыі ўлады і пашырэння паўнамоцтваў рэгіянальнай грамады.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк падчас сумеснай заявы з выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы Аляксандрам Турчынавым у пятніцу, 18 красавіка, піша «Карэспандэнт».

«Урад гатовы да правядзення ўсёабдымнай канстытуцыйнай рэформы, якая замацуе ўладу ў рэгіёнах. У адпаведнасці з ёй будуць ліквідаваныя абласныя і раённыя дзяржаўныя адміністрацыі», - сказаў Яцэнюк.

Арсень Яцэнюк таксама падкрэсліў, што будзе прыняты шэраг мер, для таго, каб замацаваць спецыяльны статус для расейскай мовы

Фота: AP

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках