23 красавiка 2024, aўторак, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырскія перавозкі ў Беларусі знізіліся на 4,6%

13
Пасажырскія перавозкі ў Беларусі знізіліся на 4,6%

У Беларусі ў I квартале 2014 аб'ём перавозак пасажыраў склаў 589,5 млн чалавек.

Гэта на 4,6% менш, чым у I квартале 2013. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Перавозкі пасажыраў аўтобусамі знізіліся на 3,9% і склалі 344,3 млн чалавек, трамваямі, тралейбусамі, метрапалітэнам - на 5,9% да 224,9 млн, чыгуначным транспартам на 2,2% да 20 млн. Перавозкі пасажыраў паветраным транспартам павялічыліся на 15% і склалі 0,3 млн чалавек, піша АФН.

У агульным аб'ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных рэйсах дзель гарадскіх перавозак пасажыраў склала 94,1%, прыгарадных - 5,2%, міжгародніх - 0,6%, міжнародных - 0,1%.

Індэкс цэн (тарыфаў) на паслугі пасажырскага транспарту ў сакавіку 2014 г. у параўнанні з лютым 2014 склаў 101,4%. Кошт праезду паветраным транспартам павялічыўся на 1,7%, чыгуначным транспартам у міжнародных перавозках - на 4%. Кошт праезду аўтамабілем-таксі знізіўся на 0,2%. Кошт праезду пасажыраў на іншых відах транспарту не змяніўся.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках