28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць дырэктара Слуцкага ільнозавода распачалі справу за халатнасць

8
Супраць дырэктара Слуцкага ільнозавода распачалі справу за халатнасць

Крымінальная справа за халатнасць распачатая ў дачыненні да былога дырэктара ААТ «Слуцкі ільнозавод».

Спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю Менскай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Менскай вобласці і г. Менска падчас праверкі ільнозавода выяўлены факты парушэння тэхналогіі захоўвання ільнотрасты, праз што частка сыравіны прыйшла ў непрыдатнасць, піша БелаПАН.

Спецыялісты РУП «Інстытут лёну» высветлілі, што сапсавана і не падлягае перапрацоўцы 182 тоны сыравіны. Шкода склала 370 млн рублёў.

Таксама ўстаноўлены факты ліквідацыі 76 тон сапсаванай ільнотрасты для ўтойвання фактаў безгаспадарчасці, паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю.

Акрамя таго, выяўленыя факты захоўвання ў Капыльскім раёне (сыравінная зона ААТ «Слуцкі ільнозавод») больш за 200 т ільнотрасты, якая не лічыцца паводле бухгалтарскага ўліку прадпрыемства.

Нагадаем, што даручэнне распачаць крымінальную справу паводле фактаў безгаспадарчасці на Слуцкім ільнозаводзе даў Лукашэнка, які наведваў 11 красавіка гэтае прадпрыемства. Акрамя таго, ён распарадзіўся накіраваць на прадпрыемства дырэктарам старшыню камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Менскага аблвыканкама Віталя Грышанава.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках