28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэд Піт прадасць сустрэчу з сабой за $25 тысяч

12
Брэд Піт прадасць сустрэчу з сабой за $25 тысяч

Магчымасць пагутарыць з галівудскай зоркай дастанецца двум прыхільнікам Брэда Піта ўсяго за 25 тысяч даляраў.

Вечар з акторам будзе разыгрывацца з 22 красавіка сярод тых, хто перавядзе такую суму на рахунак дабрачыннай арганізацыі Make It Right, заснаванай Пітам, паведамляе інтэрнэт-партал Contactmusic.com.

Для правядзення акцыі Брэд Піт скаапераваўся з купонным сайтам. Двое пераможцаў з ліку пералічыўшых патрэбную суму будуць вызначаны наўздагад. Ужо 6 траўня яны адправяцца ў Новы Арлеан (ЗША) і правядуць тры дні ў гатэлі W Hotel, а таксама наведаюць разам з Пітам закрытае дабрачыннае мерапрыемства, піша Lenta.ru.

Дабрачынную арганізацыю Make It Right Брэд заснаваў у 2007 годзе ў дапамогу ахвярам урагану «Катрына» ў Новым Арлеане.

Фота: contactmusic.com

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках