ЕЗ падрыхтаваў пакет эканамічных санкцый супраць Расеі
8- 18.04.2014, 22:47
- 20,012
Яны будуць уведзеныя ў выпадку працягу агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю еўрапейскі камісар у пытаннях бюджэту Януш Левандоўскі, паведамляе ІТАР-ТАСС.
На думку прадстаўніка Еўракамісіі, Еўропа павінна ўважліва назіраць за тым, што адбываецца вакол сітуацыі ў Украіне і разглядаць магчымасць увядзення новых санкцый. "Яны накіраваныя ўглыб расейскай эканомікі, расейскіх актываў, але я не маю права пра гэта казаць", - адзначыў Левандоўскі.
"Так ці інакш, лепш бы было абысціся без санкцый, бо Еўропа выходзіць з крызісу і кожны ціск на эканамічныя інтарэсы ўскладняе гэты працэс", - дадаў Левандоўскі.
Закранаючы пытанне еўрапейскай дапамогі для Украіны, еўракамісар паведаміў, што ў Брусэлі робіцца ўсё магчымае, каб "ужо ў траўні ў Украіну пайшлі першыя сродкі ў рамках макраэканамічнай дапамогі". "У суме гэта павінна быць 1 млрд 610 млн еўра", - сказаў ён, дадаўшы, што таксама ў траўні-чэрвені магчымая выдача грантаў у рамках палітыкі суседства.