23 красавiка 2024, aўторак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце Данецка застрэлілі спецназаўца

37

Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.

Стрэл прагучаў блізу паловы на другую ночы 19 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, спецназаўца забіў яго ж калега. Колькі хвілінаў таму з Данецкага аэрапорта вылецеў у Кіеў самалёт на борце з Юліяй Цімашэнкай, якая напярэдадні прыязджала ў шахцёрскую сталіцу для перамоваў з актывістамі ў будынку захопленай АДА, піша «Карэспандэнт».

«Жаўнер стаяў у каравуле, раптам ён пачуў нейкі шум. Ён расцаніў гэта як пранікненне ў будынак аэрапорта і таму ўжыў зброю - атрымалася, што на паразу. Аднак па фатальным збегу абставін гэта апынуўся свой, але жаўнер яго нават не прызнаў у цемры», - распавяла крыніца ў абаронным ведамстве.

Абодва жаўнеры - і загінулы, і той, што страляў - служылі ў Кіраваградскім спецназе, які вось ужо два тыдні як базуецца для аховы ў Данецкім аэрапорце.

«Наколькі вядома, яны не пачаткоўцы тэрміновай службы, а кантрактнікі, служаць ужо, па меншай меры, паўтара-два гады, абодва землякі, родам з Кіраваграда. Са слоў таварышаў па службе, ніякай сваркі або непрыязнасці паміж імі не было», - адзначыў крыніца.

Паводле інфармацыі «Камсамольскай праўды ва Украіне», загінулага звалі Зміцерам Андрусенкам. Родам спецназавец з Крэменчуга. У верасні хлопцу споўнілася б 22 гады.

У вайсковай пракуратуры пацвярджаюць ПП.

Фото из соцсети
Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках