7 траўня 2024, aўторак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выцясняе «Газпрам» з трубы

3
Польшча выцясняе «Газпрам» з трубы

На «Ямал-Еўропе» ўводзяць рэверсныя пастаўкі.

Праз два гады пасля запуску віртуальных паставак газу з Германіі Польшча атрымала магчымасць пачаць і фізічны рэверс па польскай частцы газаправода «Ямал-Еўропа». Незалежны ад «Газпрама» аператар трубы Gaz-System разлічвае атрымліваць за кошт рэверсу да 2,3 млрд кубаметраў газу ў год па больш нізкіх коштах, чым прапануе Расея. Да 2018 года ў Gaz-System разлічвалі цалкам зняць залежнасць ад расейскага газу, і выбар пастаўшчыка будзе залежаць ад суадносінаў спотавых коштаў на газ у Еўропе і коштаў «Газпрама».

Аператар польскай часткі газаправода «Ямал-Еўропа» Gaz-System афіцыйна абвясціў, што «пачынае прадастаўленне паслугі зваротнай перадачы на Ямальскім газаправодзе на пастаяннай аснове». Гэта стала магчыма пасля ўводу нямецкай Gascade Gastransport GmbH пашырэння газавымяральнай станцыі «Мальнаў» на польска-нямецкай мяжы. Рэверс дазволіць Польшчы атрымліваць да 2,3 млрд кубаметраў газу ў год, а ў выпадку спынення паставак з Расеі - больш за 5 млрд кубаметраў. У «Газпраме» і Gaz-System сітуацыю каментаваць не сталі. Крыніцы «Коммерсантъ» пацвердзілі пачатак фізічнага рэверсу, але не змаглі назваць аб'ёмы, якія могуць паступіць у Польшчу. Але, па іх словах, не чакаецца, што закупкі газу ў «Газпрама» істотна знізяцца.

Польшча даўно спрачаецца з «Газпрамам» па кошце на газ: PGNiG (польскі пакупнік газу) патрабуе змякчэння ўмоў паставак. У 2012 годзе кампанія атрымала зніжку ў 15%, але разлічвае на далейшае зніжэнне, на што не гатовы «Газпрам». Цяпер расейская манаполія - адзіны фізічны пастаўшчык газу ў Польшчу (спажыванне краіны - 14 млрд кубаметраў у год, каля 10 млрд кубаметраў - з Расеі, астатняе краіна здабывае самастойна). Газ у Польшчу ідзе па газаправодзе «Ямал-Еўропа» праектнай магутнасцю 33 млрд кубаметраў.

Пра падрыхтоўку да рэверса Польшча паведамляла яшчэ ў лютым, калі ўрад зацвердзіў правілы працы польскага ўчастка «Ямал-Еўропа» і парадак правядзення Gaz-System аўкцыёнаў па доступе да яго магутнасцяў. Першыя аўкцыёны павінны былі прайсці ў канцы лютага, пра вынікі не паведамлялася. Варшава вядзе лібералізацыю рынка ў рамках нормаў Трэцяга энергапакета ЕЗ. У кастрычніку 2010 года функцыі тэхнічнага аператара польскага ўчастка «Ямал-Еўропа» былі перададзеныя Gaz-System ад СП «ЕўРаПолГаз» (акцыянеры - «Газпрам» і PGNiG ).

Але віртуальны рэверс Gas-System запусціла яшчэ ў 2012 годзе: Польшча магла абмяняцца з пастаўшчыком ў Германіі сыравінай, атрымаўшы газ, фізічна пастаўлены з Расеі на мяжы з Беларуссю. У Польшчы разлічвалі, што новыя маршруты дазволяць ў 2015 годзе атрымліваць 75-80% газу ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. А кіраўнік Gaz-System Ян Хадам у верасні 2013 года казаў, што «ў 2018 годзе ў Польшчы будзе поўная магчымасць набыцця газу з любой крыніцы ў свеце».

Рыгор Бірг з «Інвесткафэ» адзначае, што закупкі Польшчай газу ў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў моцна залежаць ад рынкавай сітуацыі. Ён нагадвае, што Украіна, якая пачала закупляць газ у Венгрыі і Германіі, не выбірала ўсіх аб'ёмаў, так як спотавы кошт стаў перавышаць кантрактны з «Газпрамам». На яго думку, істотна знізіць кошт на споце можа нарошчванне аб'ёмаў, тады «Газпраму» давядзецца ісці на саступкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках