7 траўня 2024, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША прагаласаваў за дапамогу Кіеву і санкцыі супраць Пуціна

9
Кангрэс ЗША прагаласаваў за дапамогу Кіеву і санкцыі супраць Пуціна

Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб прадастаўленні дапамогі Украіне.

Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае прадастаўленне гарантый па крэдыце ў памеры 1 мільярд даляраў для ўрада ў Кіеве. Акрамя таго, закон адкрывае магчымасць амерыканскім уладам накласці санкцыі за далучэнне Крыма да Расеі. Законапраект быў прыняты пераважнай большасцю галасоў. У яго падтрымку выказаліся 378 кангрэсменаў, тады як толькі 34 прагаласавалі супраць, перадае Reuters.

Раней дакумент быў зацверджаны верхняй палатай - Сенатам. Гэта азначае, што закон будзе адпраўлены ў Белы дом на подпіс прэзідэнту Бараку Абаму.

У чацвер, 27 сакавіка, абедзве палаты Кангрэса ўжо ўхвалілі аналагічны законапраект. Пры гэтым амерыканскія заканадаўцы паставілі задачу выпрацаваць сумесны дакумент, для чаго сенат павінен быў зацвердзіць раней прыняты ніжняй палатай праект закона аб інфармацыйным вяшчанні ва Украіну і суседнія з ёй вобласці, а палаце прадстаўнікоў, у сваю чаргу, трэба было ўхваліць законапраект, раней зацверджаны сенатам, піша gazeta.ua.

Праекты законаў, прынятыя абедзвюма палатамі Кангрэсу, прадугледжваюць прадастаўленне Украіне фінансавых гарантый на адзін мільярд даляраў, а таксама ўвядзенне санкцый у дачыненні да расейцаў і ўкраінцаў, якіх ЗША лічаць датычнымі да сітуацыі вакол Крыма. Сенацкі законапраект, акрамя вышэйпералічаных пунктаў, таксама прадугледжвае вылучэнне Украіне і суседнім з ёй краінам фінансавай дапамогі ў памеры 150 мільёнаў даляраў і ўвядзенне санкцый у дачыненні да расейцаў і ўкраінцаў, якія абвінавачваюцца ў датычнасці да карупцыі, парушэнняў правоў чалавека і стварэнні пагрозы стабільнасці ў рэгіёне, перадае Lenta.ru.

Першапачаткова праект закона, вынесены на галасаванне сенатараў, уключаў у сябе і пункт аб рэформе МВФ, катэгарычна супраць якой выступаюць прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі, якія займаюць большасць месцаў у ніжняй палаце Кангрэсу. Аднак 25 сакавіка сенат, дзе большасць месцаў займаюць дэмакраты, пункт аб рэформе Міжнароднага валютнага фонду з законапраекта аб дапамозе Украіне прыбраў.

Адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам рэзка пагоршыліся пасля таго, як Пуцін падпісаў з крымскім кіраўніцтвам дамову аб уваходжанні паўвострава ў склад Расеі. У адказ на гэта ўлады ЗША, якія назвалі дзеянні Масквы незаконнымі, увялі санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў і бізнесменаў, якіх лічаць набліжанымі да расейскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках