7 траўня 2024, aўторак, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожнага дзесятага менчука выганяць на суботнік

14
Кожнага дзесятага менчука выганяць на суботнік

У сталічным ЖКГ разлічваюць на актыўны ўдзел гараджан у красавіцкіх суботніках па месцы жыхарства.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» у ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка», для ўсіх раённых ЖРЭА вызначаны аб'ёмы і віды работ, якія трэба выканаць падчас вясновага месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні гарадскіх тэрыторый. Да прац прыцягнуць 211 тысяч жыхароў сталіцы.

У агульнай колькасці плануецца прыбраць ад смецця і лістоты тэрыторыю плошчай 3.153 га, ачысціць падвалы і гарышчы, вымыць вокны ў пад'ездах. Маюць патрэбу ў рамонце і афарбоўцы 5.860 кантэйнераў для збору адходаў і 307 агародж кантэйнерных пляцовак. Такога ж абнаўлення патрабуюць звыш 8.085 адзінак малых архітэктурных формаў, 15.445 - дзіцячага гульнявога абсталявання, а таксама трэніровачнага абсталявання, усталяванага на пляцоўках для выгулу сабак.

У сектары індывідуальнай жылой забудовы з дапамогай жыхароў трэба будзе прыбраць 188 га тэрыторыі, замяніць, адрамантаваць і пафарбаваць агароджы домаўладанняў агульнай працягласцю 1.815 п. м, аднавіць пашкоджаныя газоны, абнавіць нумарныя знакі і кантэйнеры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках