7 траўня 2024, aўторак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гаварцова выйшла ў другі раўнд турніру ў Мантэрэе

Вольга Гаварцова выйшла ў другі раўнд турніру ў Мантэрэе

У мексіканскім Мантэрэе праходзіць прадстаўнічы тэнісны турнір з прызавым фондам $500 тыс.

Адзіная прадстаўніца Беларусі ў гэтых спаборніцтвах Вольга Гаварцова, якая займае 96-е месца ў сусветным рэйтынгу, у стартавым паядынку адзіночнага разраду прайграла славацкай тэнісістцы Магдалене Рыбарыкавай (38-ы нумар рэйтынгу ВТА) - 3:6, 6:3, 2:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 48 хвілін. Цяпер Рыбарыкава будзе сапернічаць з японкай Аюмі Марытай (105), якая абгуляла на старце румынскую тэнісістку Моніку Нікулеску (69) - 6:4, 3:6, 7:6 (7:1).

Пасля няўдачы ў асабістых спаборніцтвах Вольга Гаварцова рэабілітавалася ў парным разрадзе, дзе гуляе разам з венгерскай тэнісісткай Тымеай Бабас. У першым раўндзе беларуска-венгерскі дуэт у вельмі ўпартай барацьбе абыграў расейска-французскі тандэм Аляксандра Панова/Крысціна Младэнавіч - 6:3, 4:6, 13:11. У матчы другога раўнда Гаварцова і Бабас сустрэнуцца з амерыканскай парай Эйша Мухамад/Элі Уіл.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 4-е месца ў сусветным рэйтынгу, планавала ўзяць удзел у спаборніцтвах у Мантэрэе, але не змагла выступіць з-за траўмы.

Цяперашні мексіканскі турнір завершыцца 6 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках