7 траўня 2024, aўторак, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адкрые рынак для Украіны 15 траўня

1
ЕЗ адкрые рынак для Украіны 15 траўня

Украіна атрымае магчымасць экспартаваць тавары ў Еўрапейскі Звяз без пошлін з 15 траўня 2014 года.

Такі прагноз агучыў сёння прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк, піша gazeta.ua.

"Нам удалося падпісаць палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ. Што ж тычыцца эканамічнай часткі, то мы вырашылі ўзяць невялікую паўзу, каб падпісаць яго пасля выбараў прэзідэнта. Але мы дамагліся таго, каб еўрапейскія нам адкрылі свой рынак у аднабаковым парадку. Мы спадзяемся, што еўрапейскі рынак будзе адкрыты для ўкраінскіх тавараў і паслуг з 15 траўня". - сказаў Яцанюк.

Раней прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне паведамляла, што Еўразвяз ацэньвае прыбытак Украіны ў 487 млн еўра ў год дзякуючы адмене мытных пошлін на ўкраінскі экспарт.

Адзначым, па дадзеных Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю, тавараабарот Украіны з краінамі Еўрапейскага Звяза вырас, а з Расейскай Федэрацыяй знізіўся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках