6 траўня 2024, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэсітка закідала «турыстаў Пуціна» гаршкамі з кветкамі (Відэа)

5

Жанчына бараніла ўкраінскія сцягі на ўласным балконе.

Адэсітка са свайго балкона на другім паверсе адказала антымайданаўцам за абразы ўсім, што трапіла пад руку. Яна кажа, што абараняла два дзяржаўных сцяга, бо натоўп прарасейскіх актывістаў пагражаў іх сарваць, гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Наталля распавядае, што глядзела прамую трансляцыю сутыкненняў паміж прадстаўнікамі Майдана і Антымайдана каля помніка Дзюку. Кажа, што тады яе вельмі абурыла, што маладыя людзі ў масках зрывалі з манумента фатаграфіі Нябеснай сотні. Потым яна ўбачыла, што мітынгоўцы з расейскімі трыкалорамі крочаць па яе вуліцы. Жанчына выйшла на балкон. Антымайданаўцы абразамі патрабавалі, каб жанчына зняла сцягі, аднак яна гэтага не зрабіла і пачала абараняцца, як магла. Відэа як адважная адэсітка супрацьстаіць натоўпу «турыстаў Пуціна» адздымалі самі прарасейскія актывісты і выклалі ў сацсетку.

Жанчына кажа, што за дзяржаўныя сцягі на балконе абразы чуе не ўпершыню. Цярпенне лопнула, калі знізу ў яе пачалі цэліцца.

Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Ні адзін з бакоў не звяртаўся з заявамі ў міліцыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках