7 траўня 2024, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верталётную пляцоўку Януковіча знясуць

6
Верталётную пляцоўку Януковіча знясуць

У Вярхоўнай Радзе задумаліся аб зносе верталётнай пляцоўкі былога прэзідэнта Украіны.

Нардэп ад «Батькивщины» Аляксандр Брыгінец звярнуўся ў Генпракуратуру з просьбай праверыць законнасць будаўніцтва «вертадрома Януковіча» на схілах Дняпра, піша moygrad.kiev.ua.

- Я ўжо звяртаўся ў Генпракуратуру з аналагічным зваротам, але зразумела, што і пракуратура, якая працавала ў інтарэсах уласніка - гэта адна справа, а цяперашняя пракуратура гэта зусім іншае. Хоць усім, з самага пачатку было зразумела, што будаўніцтва незаконна. Я перакананы, што пакуль стаіць «ветрадром Януковіча», да таго часу дыктатура Януковіча працягваецца. Таму ўладзе трэба прымусіць уладальніка дэмантаваць незаконную пабудову, - лічыць Брыгінец.

Таксама нардэп патрабуе ад Генпракуратуры прыняць меры пракурорскага рэагавання па зносе прэзідэнцкай верталётнай пляцоўкі на Паркавай дарозе ў Кіеве.

- Бо зямельны ўчастак, які быў прадастаўлены ТАА «Амадэус Ко» рашэннем Кіеўрады ад 2010 года ў доўгатэрміновую арэнду на 25 гадоў для будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў транспартнай інфраструктуры (вертадрома) на самой справе выкарыстоўваецца не па прызначэнні: у памяшканні размешчаны канцэртна-забаўляльны комплекс. Акрамя таго, будаўніцтва названага аб'екта прывяло да апоўзняў схілаў Дняпра, што вельмі небяспечна, - адзначыў Брыгінец.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках