7 траўня 2024, aўторак, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выступіць гурт The Used (Відэа)

1

Амерыканскі рок-гурт The Used упершыню выступіць у Беларусі. Канцэрт адбудзецца 8 чэрвеня ў менскім клубе Re:Public.

Музыкі гурта The Used сабраліся разам у 1997 годзе, а праз чатыры гады выпусцілі першы дэма-запіс. Неўзабаве гурт заключыў кантракт з Reprise Records і прыступіў да запісу дэбютнага альбома. У 2002 годзе выйшаў першы аднайменны альбом The Used, які трапіў у першую сотню Billboard 200. Другі альбом «In Love and Death» выйшаў у 2004 годзе. Ён атрымаўся больш змрочным і рэалістычным, але, нягледзячы на гэта, атрымаў станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і статус залатога, піша ultra-music.com.

У наступныя гады The Used выпусцілі яшчэ некалькі альбомаў. У пошуках уласнага гучання музыкі пераспрабавалі мноства жанраў: пачалі з металу, перайшлі да хард-року і балад са струннымі аранжыроўкамі. Самі музыкі называюць стыль, у якім іграюць, «грос- попам».

У Менск гурт прыедзе з новым альбомам «Imaginary Enemy», рэліз якога адбудзецца 1 красавіка. Прадзюсерам дыска стаў Джон Фельдман, які раней працаваў над трэцім і пятым альбомамі The Used. Квіткі на менскі канцэрт неўзабаве трапяць у продаж.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках