7 траўня 2024, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіганцкія чэргі з фур на польска-беларускай мяжы

2

З-за вялікіх чэргаў з грузавікоў польскія ўлады ўвялі на памежных пераходах з Беларуссю буферныя зоны.

У сувязі з назіраным ў апошні час павелічэннем міжнароднага тавараабароту на польска-беларускіх памежных пераходах Мытная служба Польшчы прымае меры, неабходныя для рэгулявання руху і бяспекі на пад'язных дарогах. Для гэтага на трасах, якія вядуць да памежпераходаў у Кузніцы, Баброўніках і Кукурыках (тэрмінал у Карошчыне) створаныя буферныя зоны для грузавых аўтамабіляў, якія выязджаюць з Польшчы, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта ў Беластоку (пераклад - charter97.org).

Яны дазваляюць упарадкаваць чэргі, павысіць бяспеку руху і ствараюць для кіроўцаў магчымасць адпачынку. Калі лік грузавікоў, якія едуць у пункт перасячэння мяжы значна ўзрасце (больш за 550 перад Кузняй, 450 перад Баброўнікамі і больш за 700 транспартных сродкаў перад тэрміналам у Карошчыне) чарга дзеліцца на дзве часткі - два буфера. Транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў першым буферы, паступова прапускаюцца, а рух грузавікоў у другім у гэты час прыпынены.

Фота: прэс-служба Мытнага камітэта ў Беластоку

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках