6 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Жлобіне «замінавалі» дом

Уначы ў Жлобіне «замінавалі» дом

Эвакуацыя жыхароў не праводзілася.

Мінулай ноччу, з першага на другое красавіка, (у 3:26 ) ратавальнікі Жлобінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі паведамленне аб тым, што ў 3-м мікрараёне райцэнтра замінаваны адзін з жылых шматкватэрных дамоў, паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Як перадае БелаПАН, супрацоўнікамі Жлобінскага РАУС было зроблена ачапленне па перыметры дома, міліцыянты агледзелі пад'езды дома, паддашкавага і падвальнага памяшканняў, але падазроных прадметаў не выявілі. Эвакуацыя жыхароў не праводзілася. Праваахоўнікі праводзяць праверку для высвятлення асобы таго, хто паведаміў пра мінаванне.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам Беларусі за загадзя ілжывае паведамленне прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь. Таксама «жартаўнікам» выстаўляюць рахункі за працу спецслужбаў. Акрамя гэтага, за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках