6 траўня 2024, панядзелак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцько: Крэмль аб'явіў гандлёвую вайну Польшчы і Літве

5
Марэк Буцько: Крэмль аб'явіў гандлёвую вайну Польшчы і Літве

Забарона на імпарт польскай і літоўскай свініны - помста Расеі Еўразвязу за падтрымку Украіны.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцько, каментуючы сайту charter97.org забарону Расеяй імпарту з Польшчы і Літвы прадукцыі са свініны.

«Відавочна, што гэта з'яўляецца рэакцыяй Крамля на размяшчэнне ў Літве натаўскіх знішчальнікаў і павелічэннем ваеннай актыўнасці Польшчы ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Не вядома, што яшчэ сядзіць у галаве ў Пуціна. Такая гандлёвая вайна - тыповы адказ у стылі Расеі, якая заўсёды спрабавала «дысцыплінаваць» Польшчу рознымі спосабамі, калі ёй не падабалася польская палітыка. І афрыканская чума свіней тут ні пры чым», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, Расея з 7 красавіка ўслед за Беларуссю забараняе ўвоз з Польшчы і Літвы гатовай мясной прадукцыі, якая ўтрымлівае свініну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках